«Традыцыя выканання народнага танца «Кадрыля» у Гродзенскай вобласці

Танец “Грабаўская кадрыля” бытаваў у вёсцы Грабава Зэльвенскага раёна ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя. Яго танцавалі на вячорках і вяселлях, перадаючы ўменні праз сям’ю і акружэнне.
У 1972 годзе ў вёсцы Грабава Зэльвенскага раёна быў створаны самадзейны танцавальны калектыў, які неаднаразова прадстаўляў мясцовую танцавальную культуру на аглядах мастацкай самадзейнасці.
Кадрыля была перанята супрацоўнікамі раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела культуры Зэльвенскага выканкама ў 1986 годзе ад мясцовых жыхароў: Міхалькевіча Івана Паўлавіча, Сліж Марыі Васільеўны, Рудога Канстанціна Васільевіча, Мацкевіч Наталлі Іосіфаўны, Радкевіч Зінаіды Іванаўны.
Рэгіянальная адметнасць “Грабаўскай кадрылі” выяўляецца ў наяўнасці 8 кален і парадку іх выканання, якія мелі назвы: “кадрыля грабаўская завадная”, “круг і шэн”, “хустачка”, “цалаванне”, “мышка”, “абэрак”, “вяночак”, “варотцы”. Кампазіцыйны строй “Грабаўскай кадрылі” ўключае элементы розных танцаў, якія бытавалі ў Грабава: “Ручаёк”, “Вальс”. Танец выконваецца 4-8 парамі, адрозніваецца незвычайнай структурнай кампазіцыяй, простай танцавальнай лексікай.
Традыцыя выканання народнага танца “Кадрыля” захавалася да нашых дзён як у жывой практыцы, так і ў сцэнічным варыянце, дзякуючы ўменням і ведам носьбітаў элемента – жыхарам Зэльвенскага раёнаў. Сёння супольнасці, дзейнасць якіх звязана з элементам нематэрыяльнай спадчыны, прызнаюць яго часткай сваёй традыцыі і культуры – сваім мясцовым танцам, які адпавядае сацыяльна-бытавым, эстэтычным, культуралагічным уяўленням.

Танцавальны калектыў жыхароў вёскі Грабава выконвае мясцовую кадрылю ў вёсцы Грабава,  Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць (1972 год)

Танцавальны калектыў работнікаў Зэльвенскага раённага Дома культуры выконвае Грабаўскую кадрылю  ў вёсцы Грабава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць (2000 год)

Танцавальны калектыў  “Каблучок” работнікаў Зэльвенскага раённага Дома культуры выконвае мясцовую кадрылю  ў вёсцы Бародзічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць (2008 год)

Танцавальны калектыў  “Каблучок” работнікаў Зэльвенскага раённага Дома Культуры выконвае мясцовую кадрылю на фестывалі “Скокі ва ўсе бокі” у г. п. Карэлічы, Гродзенская вобласць (2010 год)

Танцавальны калектыў  “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” выконвае мясцовую кадрылю на святочным мерапрыемстве, прысвечанаму Міжнароднаму жаночаму Дню ў г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць (2015 год)

Танцавальны калектыў  “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” выконвае мясцовую кадрылю на фестывалі “Перазвон талентаў” у г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць (2018 год)

Майстар-клас ад узорнага  танцавальнага ансамбля  “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” на свяце “Ганненскі кірмаш” у г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць (2020 год)

Узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” на конкурсе “Панямоння жыватворныя крыніцы”, г. Гродна, Гродзенская вобласць (2023 год)

Узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” выконвае “Грабаўскую кадрылю” на свяце кадрыляў “Па сцежках спадчыны” у аграгарадку Вялікія Азёркі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць (2024 год)

Узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” на конкурсе “Чароўны свет танца” у г. Гродна, Гродзенская вобласць (2024 год)

Майстар-клас ад узорнага танцавальнага ансамбля “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” на свяце “Скарбы Гродзеншчыны” у г. Гродна, Гродзенская вобласць (2024 год)

Узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” выконвае “Грабаўскую кадрылю” на свяце кадрыляў “Па сцежках спадчыны” у аграгарадку Вялікія Азёркі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць (2025 год)

Узорны танцавальны ансамбль “Зальвяначка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў” выконвае “Грабаўскую кадрылю” на фестывале мастацтваў “Скарбы ўсходу” у г. Казань, Расія (2025 год)

6 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *