✨ БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ✨

📜 Аграгарадок Дзярэчын набыў асаблівы колер і гукі: сёння праходзіць фестываль «Па старонках гісторыі Дзярэчына».

🕰 Пачаўся фестываль з пазнавальнай праграмы «Рэха стагоддзяў» у музейным пакоі гісторыі Дзярэчына. Кіраўнік аматарскага аб’яднання «Спадчына» Генадзь Вікенцьевіч Коўш паведаў гасцям, калі першы раз узгадваецца Дзярэчын у пісьмовых крыніцах, хто быў першым уладальнікам, якія князі валодалі часткамі зямель, які ўклад унеслі Сапегі ў развіцце населенага пункта.

⏳ Наступным момантам дня стала закладка капсулы часу «Ліст у будучыню». Гэта дыялог з тымі, хто будзе жыць тут праз дзесяцігоддзі.

📜 Словы паслання зачытаў галоўны захавальнік музейных пакояў і ініцыятар праекта «Ступені гісторыі Дзярэчына» — Коўш Г. В.
Заклалі капсулу старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Панасік В. А., старшыня Дзярэчынскага сельскага выканаўчага камітэта Белякала А. А., намеснік дырэктара КУП «Галынка» Ефімаў І. Э. і стараста аг. Дзярэчын Біч Т. М.

5 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *