КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿
🕊Белы бусел… Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны — Беларусь, Белая Русь.🇧🇾
✨ У філіяле «Цяглевiцкi клуб-бiблiятэка» прайшла музычна-забаўляльная праграма «Белы бусел — сімвал роднай Беларусі».
⚡️ Вясялiнка разам з дзецьмі паскакала,
патанцавала, пазнаёміла ўсiх з вершамi , фотаздымкамi нашай прыроды, яе хараством. Каб заўсёды квітнела i прыгажэла наша Радзіма, трэба нам усiм клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы.
☘️ Няма радзiмы без бацькоўскай хаты,
Буслiны клёкат — гэта родны дом,
Ты будзеш жыць шчасліва i багата,
Калi над хатай — буслава гняздо.






