“Белы бусел – сімвал роднай Беларусі”

КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ! 🌿

🕊Белы бусел… Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь, Белая Русь.🇧🇾

✨ У філіяле “Цяглевiцкi клуб-бiблiятэка” прайшла музычна-забаўляльная праграма “Белы бусел – сімвал роднай Беларусі”.

⚡️ Вясялiнка разам з дзецьмі паскакала,
патанцавала, пазнаёміла ўсiх з вершамi , фотаздымкамi нашай прыроды, яе хараством. Каб заўсёды квітнела i прыгажэла наша Радзіма, трэба нам усiм клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы.

☘️ Няма радзiмы без бацькоўскай хаты,
Буслiны клёкат – гэта родны дом,
Ты будзеш жыць шчасліва i багата,
Калi над хатай – буслава гняздо.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *