Валачобныя абрады ў аграгарадках

У аграгарадках Елка, Галынка, Бародзічы, Каралін ў святочную нядзелю Вялікадня прайшоў валачобны абрад, які ўзнік яшчэ ў глыбокай старажытнасці, уяўляў сабой вясновы абрадавы абход двароў і быў прымеркаваны да пачатку хрысціянскага Вялікадня. Адметна тое, што спачатку ў абрадзе ўдзельнічалі толькі мужчыны. Пазней з’явіліся змешаныя гурты, у якіх спявалі і дзеці. Радуе тое, што ўдзел у абрадзе ў населеных пунктах раёна прынялі дзеці. Асабліва актыўна праявілі сябе ўдзельнікі ўзорнага аматарскага аб’яднання «Кашалёўская скарбонка» (аг. Каралін). Маладое пакаленне пераймае мясцовыя традыцыі, велікодныя гульні і звычаі. Менавіта такая пераемнасць пакаленняў і дае магчымасць захаваць старадаўнія культурныя традыцыі.

790 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *