Сёння ў Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўнікальная сустрэча, прысвечаная адраджэнню старадаўняга рамяства. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Дзяржаўная гімназія № 1 г.п. Зэльва» і работнікі Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці разам змаглі дакрануцца да сакральных традыцый продкаў. Самае галоўнае з праграмы:
Сакрэты майстэрства: прайшлі захапляльныя майстар-класы. Лідзія Кіслая, майстар адзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці навучала ткацтву паясоў на дошчачках, а Вера Дзевятчанка, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі раённы цэнтр культуры» — на станку.
Выставы і калекцыі: удзельнікі пабачылі ўнікальныя традыцыйныя паясы майстроў у чырвоных, чорных і белых колерах.
Міжнародны вопыт: Лідзія Кіслая прэзентавала вынікі сваёй жнівеньскай камандзіроўкі ў с. Дзівеева (Ніжагародская вобласць, РФ).
Узнагароды: вынікі школы- вучобы падвяла загадчык сектара культуры Зэльвенскага райвыканкама Галіна Мікалаеўна Раманчук, якая таксама выказала словы ўдзячнасці і ўрачыста ўручыла Падзячны ліст Слонімскаму майстру-Веры Дзевятчанка.
Традыцыйны пояс — гэта не проста дэталь касцюма, а сапраўдны абярэг і сувязь пакаленняў, якую мы захаваем разам!




