Канцэртны марафон “Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі”

Канец сакавіка даў старт канцэртнаму марафону “Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі”. Народны ансамбль народнай песні “Званочкі” выступіў перад жыхарамі аграгарадка Дзярэчын, вёсак Малая і Вялікая Угрынь. Далейшыя выступленні  будуць працягнуты, да марафону далучацца народны хор ветэранаў “Успамін”, народны ансамбль музыкі і песні “Весялуха”, народная эстрадная студыя “Рэтра”. Святочны настрой плануецца стварыць для жыхароў амаль усіх аддаленых населеных пунктаў раёна.

 

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *