💥 У філіяле «Дзярэчынскі сельскі клуб» прайшло адкрытае пасяджэнне клуба «Спадчына».
🍀 Была праведзена краязнаўчая праграма «Віктар Дзітравіч Іваноў — заслужаны настаўнік Беларусі».
✨ На пасяджэнне была запрошана дачка Віктара Дзітравіча Святлана Віктараўна, якая расказала пра свайго бацьку, пра яго дзяцінства, студэнцкія гады, пра яго — як настаўніка фізкультуры.
💫 Удзельнікі клуба таксама падзяліліся ўспамінамі пра Віктара Дзітравіча, расказалі, якім ён быў настаўнікам, а таксама добрым, чулым і справядлівым чалавекам.



