30 мая ў аграгарадку Вялікія Азёркі Мастоўскага раёна прайшло свята кадрылі «Па сцежках спадчыны». 🌟🪗
Зэльвенскі раён прадставіў танцавальны калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, які выканаў вядомую «Грабаўскую кадрылю».
Іх выкананне стала яркім увасабленнем культурнай спадчыны і народных традыцый.💫
Мерапрыемства падкрэсліла важнасць захавання і папулярызацыі беларускай культуры.







