Як у Зэльве святкавалі МАСЛЕНІЦУ

У самым сэрцы Зэльвы было весела, шумна і смачна — святкавалі Масленіцу!

Раённае свята «Вясёлая Масленіца » сустракала гасцей шумна, ярка і з водарам бліноў. Для жыхароў Зэльвы прайшлі тэатралізаванае прадстаўленне і канцэрт, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, праходзіў квэст-гульня для арганізацый раена. У гэты дзень усе засталіся з падарункамі і пакаштавалі бліноў на розны густ.

Спалілі чучала Марэны, каб зіма адступіла, а вясна прынесла багацце і згоду.

96 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *