30 мая адбылося свята малака «Малочныя рэкі» — сапраўдны брэнд аграгарадка Крывічы Зэльвенскага раёна. Пачалося ўсё з таго, што «вясёлы экіпаж» з галоўнымі героямі свята на ўпрыгожанай павозцы адправіўся па вуліцам аграгарадка, дзе жыхары выганялі «прыбраных» каровак на поле. Пасля свята развярнулася на пляцоўцы каля ўстановы культуры: спявалі, танцавалі побытавыя танцы, гулялі, каштавалі розныя малочныя стравы: сыры, запяканкі, блінцы і многае другое.
![](http://zcknt.zelva-kultura.by/wp-content/uploads/2021/05/photo_2021-05-30_22-50-00-900x400.jpg)