Зэльва запрашае на юбілейны кірмаш! (+ КАНТАКТНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ, ІНСТРУКЦЫІ КОНКУРСАЎ)

300 год!!! 3 стагоддзі!!! Менавіта столькі сёлета ў жніўні спаўняецца знакамітаму Ганненскаму кірмашу ў Зэльве, які вабіў сваёй значнасцю купцоў і гандляроў з усяго свету. Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы кірмашу мястэчка было вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім. У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў “новае дыханне”. Свята стала адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.

Сёлета маштабныя гулянні пройдуць 20 і 21 жніўня.

У першы дзень свята традыцыйна будзе набіраць свой размах на вадасховішчы. Зэльвенцаў і гасцей пасёлка чакаюць: спаборніцтвы па рыбнай лоўлі сярод дарослых і дзяцей, конкурсы “Рыбныя смакі”, “Фігуры з пяску”, “Заплыў на чым папала”, спартыўныя гульні, фестываль фарбаў “Color Fest” і многае іншае.

Другі святочны дзень распачнецца на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка тэатралізаваным прадстаўленнем, героем якога будзе гаспадар кірмашу Антоній Казімір Сапега. З галоўнай сцэны пацешаць гледачоў сваім вакалам і танцамі розныя творчыя калектывы і зоркі беларускай эстрады. Збяруцца тут і лепшыя хлебаробы Зэльвеншчыны на традыцыйныя раённыя «Дажынкі-2021». Займальна і весела адпачываць на кірмашы можна будзе на разнастайных пляцоўках, якія размесцяцца ў цэнтральнай частцы Зэльвы: творчай, прадпрымальніцкай, турыстычнай, дзіцячай, гульнёвай, рамеснай. Як заўсёды, арыгінальнымі абяцаюць быць падворкі сельгасарганізацый і сельсаветаў раёна з цікавым жанравым прадстаўленнем,  таксама зэльвенцы рады будуць бачыць уладальнікаў аграсядзіб і суб’ектаў малога бізнесу з іншых раёнаў. Будуць працаваць гандлёвыя рады,  фуд-корт, можна будзе пакатацца на брычках і павозках, паглядзець выступленні конных і рыцарскіх клубаў. Абавязкова трэба будзе пабываць і на закрыцці свята. Сапраўдны баль у  князя Сапегі, відовішчнае вогненнае шоу, прыгожы святочны феерверк – запамінальны фінальны акорд юбілейнага святкавання.

Раім усюды паспець і ўсё пабачыць. Не пашкадуеце!

Для таго, каб гасцям было лёгка арыентавацца, па ўсёй тэрыторыі святочнага пасёлка будуць устаноўлены ўказальнікі і інфармацыйныя дошкі. На плошчы арганізуе работу інфармацыйны цэнтр, дзе можна будзе набыць гасцявыя карты, заказаць экскурсію.

КАНТАКТНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ПА ПЫТАННЯХ АБ ПАРАДКУ УДЗЕЛУ Ў СВЯЦЕ:

Дырэктар Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці — Сонец Святлана Уладзіміраўна, 801564 7 10 02;

Намеснік дырэктара — Матвейчык Наталля Міхайлаўна, 8 01564 7 11 39, +375 33 6212069;

Арганізацыя работы з рамеснікамі — Умарава Таццяна Георгіеўна, 8 01564 7 11 39;

Рэгістрацыя і прыём заявак ад уладальнікаў атракцыёнаў, гульнёвых комплексаў — Дзярэчык Мікалай Пятровіч, 8 01564 7 11 69.

Заяўкі на ўдзел у свяце можна даслаць на электронны адрас: zelvarmc@mail.ru

ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ АРГАНІЗАЦЫІ КОНКУРСАЎ У РАМКАХ СВЯТА «ГАННЕНСКІ КІРМАШ»:

751 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *