Тэатралізаванае прадстаўленне «Шчодры вечар» прайшло на цэнтральнай плошчы ў Зэльве. Абрадавыя песні, гульні, варажба, конкурсы, забавы, падарункі і канцэрт – такая насычаная калядная праграма прыцягнула увагу дзясяткаў людзей.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5958-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5955-840x600.jpg)
Шчодры вечар атрымаўся сямейным. У асноўным мамы з татамі ішлі сюды з дзяцьмі і дзеля іх. Бабулі і дзядулі таксама ў першую чаргу хацелі развесяліць унучанят. А ў другую – успомніць маладосць, зімовыя дыскатэкі пад жывы вакал або баян, самадзейнасць тых часоў…
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5964-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/9828-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6044-840x600.jpg)
Казачныя героі, каб гасцям свята было не сумна, падрыхтавалі спіс загадак. Хто пакажа эрудыцыю – таму цукерка.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5974-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5973-840x600.jpg)
Вечарам пачаў брацца мароз. Таму трэба было разварушыць натоўп не толькі інтэлектуальна. Прапанавалі конкурс на лепшае выкананне полькі. Танцавалі то парамі, то ўтрох, то ў коле. Пераможцы атрымалі салодкія падарункі.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5966-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5970-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5972-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5975-840x600.jpg)
Не абышлося без прыпевак. Жадаючых паўдзельнічаць знайшлі, але ўсяго двух. У сталых мужчыны і жанчыны, безумоўна, за плячыма быў вопыт такога жанру. А моладое пакаленне паслухала жартоўныя тэксты:
Я по речке плаваю
Со знакомой Клавою.
А причалить не могу:
Смотрит муж на берегу.
Если хочешь развестись,
Поезжай на станцию:
Отдай женушку в багаж,
Потеряй квитанцию.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5977-840x600.jpg)
У меня миленка два –
В том конце и в этом.
Одного люблю зимой,
А другого – летом.
Меня милый не целует,
Говорит: «Потом, потом».
Я иду, а он на дежке
Тренируется с котом.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5978-840x600.jpg)
Якая Каляда без табара? Вось і ў Зэльве працаўнікі культуры пераапрануліся ў рамалаў. Цыган ў чырвонай шаўковай кашулі і дзве цыганкі ў шырокіх спадніцах адразу спадабаліся грамадзе. З сабой яны ўзялі мядзведзя – не сапраўднага, ў мяккім кастюме “тэддзі”. Касалапы, нібы дрэсіраваны, паказваў, як дамы фарбуюцца перад люстэркам; што робяць студэнты, калі грошы скончыліся, а стыпендыя яшчэ не залічана на картачку і г.д.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5981-840x600.jpg)
Пасля сцэну артысты напоўнілі песнямі. Прагучалі вядомыя радкі “Ежедневно меняется мода, но покуда стоит белый свет…”.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5991-600x840.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5993-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6005-840x600.jpg)
Адспяваўшы, цыганкі прыняліся за сваю спрадвечную справу. Але без “пазалаці ручку”. Наваражылі зэльвенцам шчасця, здароўя, кахання, поспехаў і прыгажосці ў новым годзе.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5998-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6000-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/5997-840x600.jpg)
Эстафету па тым, як дазнацца будучыню, перанялі дзяўчыны ў народным строі. Яны прапанавалі традыцыйную беларускую варажбу. Незамужкі збіралі ў вышытыя фартухі трэскі. У каго атрымліваўся цотны лік, тая хутка сустрэне кавалера. Як лік няцотны, то “другую палавінку” ў гэтым року можна не чакаць.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/9848-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6008-840x600.jpg)
Характар будучага мужа дзяўчаты на выданні даведаліся, ўзяўшы са стала першую рэч, якая папала на вока. Люстэрка азначае, што жаніх будзе прыгажуном, ключ – добрым гаспадаром.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6011-840x600.jpg)
Хопцы варажылі, выцягваючы каласы. Доўгі абяцае багаты ўраджай, кароткі – шмат бульбы, але мала астатняй садавіны.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6012-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6016-840x600.jpg)
Завадатары сабралі карагод для народнай гульні ў падушачку. Хто водзіць, становіцца ў цэнтр і выбірае чалавека даспадобы. Як музыка спыняецца, “вада” падзывае сімпатычнага яму гульца, абодва становяцца на калені на падушачку – так права вадзіць пераходзіць далей.
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6024-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6029-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6032-840x600.jpg)
![](https://zelwa.by/wp-content/uploads/2020/01/6036-840x600.jpg)
Фінальным пунктам праграмы сталі песні нон-стопам. Прагучалі “Белы снег” Алега Газманава, “Каляда” Песняроў, “Этот Новый год” Ксеніі Сітнік і інш. А напрыканцы ўсе удзельнікі выйшлі на памост з бенгальскімі агнямі, развіталіся з гледачамі і пажадалі шмат добрага ў насупныя 12 месяцаў.