У Дзярэчыне адкрыўся музейны пакой

Мясцовыя жыхары і госці некалі “Малога Версалю” сёння маюць магчымасць пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй знакамітага мястэчка.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, якая адбылася 13 снежня, прысутнічалі не только дзярэчынцы, але і паважаныя госці – старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі і яго намеснік Сяргей Лойка.

– Адкрыццё музейнага пакою – вельмі важная падзея для жыхароў як Дзярэчына, так і ўсяго раёна. Многія ўраджэнцы Зэльвеншчыны не раз чулі пра багатую гісторыю мястэчка. І сёння дзякуючы 5 усталяваным экспазіцыям кожны жадаючы можа даведацца, як выглядалі былыя ўладанні магнатаў Сапегаў і князёў Палубінскіх, што ўяўляў сабой Дзярэчын шмат гадоў таму. Хочацца верыць, што новы аб’ект прыцягне ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў. А сабраная тут інфармацыя будзе спрыяць перадачы гістарычных накапленняў наступнаму пакаленню, – адзначыла начальнік адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук.

У гэты дзень адбылася і першая экскурсія для гасцей музейнага пакою.  Пра гісторыю мястэчка Дзярэчын, вядомых дзеячаў і экспанаты распавёў метадыст  па развіццю народнай творчасці Цэнтра культуры і народнай творчасці Генадзь Коўш.

– Большасць экспанатаў, што тут прадстаўлены, былі знойдзены на тэрыторыі Дзярэчына. Штосьці знайшоў асабіста я, штосьці – мясцовыя жыхары, – паведаміў даследчык. – Музейны пакой змяшчае гістарычныя звесткі пра мястэчка пры асноўных яго ўладальніках. Напрыклад, 400 год таму Палубінскія ўзвялі тут кляштар і касцёл. Гучным рэхам адгукнуліся падзеі XVIII стагоддзя, калі знакаміты род Сапегаў пабудаваў у Дзярэчыне адну з сваіх рэзідэнцый. Гісторыя нашай малой радзімы вельмі багатая і цікавая, таму ідэя стварыць падобны пакой была ўжо даўно. У далейшым будзем дапрацоўваць лінію экспанатаў.

Калекцыя манет (XVII-пачатак XX),  ключоў (XIX-пачатак XX), падсвечнік (XVIII), каваны крыж (XVII) – гэтыя і  іншыя экспанаты можна пабачыць у музейным пакоі. Асаблівай увагі заслугоўвае макет Дзярэчынскага палацу князёў Сапегаў, што быў адбудаваны ў 1786 г. Дарэчы, модуль выраблены майстрам Аляксандрам Ішчанка.

– Вялікую ўдзячнасць выражаем мясцовай уладзе за тое, што адвялі пад музей асобнае памяшканне. Генадзю Вікенцьевічу вялікі дзякуй за змястоўную і цікавую эксукрсію, за тое, што прадаставіў многія экпанаты для музейнага пакою. Мы ж, мясцовыя жыхары, у сваю чаргу будем старацца дапамагаць у пашырэнні экспазіцый, – адзначыла стараста аграгарадка Таіса Біч.

– Мы вельмі задаволены адкрыццём музейнага пакою. Цікаўлюся  гісторыяй  Дзярэчына, але сёння даведаўся пра яго новыя факты. Гэта азначае, што мінулае малой радзімы змяшчае ў сабе яшчэ шмат чаго цікавага. Канешне, хочацца, каб расла колькасць экспанатаў, – адзначыў мясцовы жыхар Валянцін Галенда.

Старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі пажадаў музейнаму пакою шмат наведвальнікаў, а таксама выказаў думку, што адкрыццё новага аб’екту станоўча адаб’ецца на турыстычным патанцыяле Дзярэчына.

У рамках адкрыцця музейнага пакою Дзяніс Аляксандравіч правёў сустрэчу з мясцовымі жахарамі, выслухаў іх і адказаў на пастаўленныя пытанні.

Раённая газета «Праца».

1 189 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *