У купальскую ноч мары здзяйсняюцца. У гэтым пераканаліся зэльвенцы падчас народнага гуляння ля вадасховішча

Песні, танцы, карагоды, гульні і варажба – усё гэта аб’яднала ў сабе народнае свята Купалле. А колькі традыцый і вераванняў нясе з сабой купальская ноч! Яшчэ нашы продкі верылі ў летні дзень сонцастаяння і дзякавалі Сонцу, Вадзе і Зямлі за ўраджай года. Нашчадкі захавалі паданні і абрады і ноч з 6 на 7 ліпеня праводзяць ля вады. Так і зэльвенцы з года ў год падтрымліваюць народную традыцыю і збіраюцца разам, каб весела адсвяткаваць Купалле.
Усіх гасцей шчыра віталі Купаліш з Купалай. Вясёлай песняй яны адразу ж задалі настрой. Прапанавалі падпяваць любімыя кампазіцыі, удзельнічаць у конкурсах і гульнях.
Дзяўчыны добра ведаюць адну з прыкмет – як правядзеш купальскую ноч, такі і год будзе, таму плялі і ўпрыгожвалі вянкі кветкамі, галінкамі бярозы і дуба, выбіралі сабе пару. А затым адгадвалі зёлкі, з якімі завітала на пляцоўку спадарыня-траўніца. За кожны правільны адказ і за прыгожы вянок пераможцы атрымалі прызы. Сярод прысутных шмат было жадаючых паваражыць.
Следам на маляўнічы бераг выйшла Купалінка са сваімі сяброўкамі. Згодна звычаю, спачатку пад музыку яны вадзілі карагоды з вянкамі, а затым накіраваліся да вады, каб апусціць іх на хвалі. Некалькі соцень зэльвенцаў і гасцей пасёлка назіралі, як закружыліся вянкі і паплылі ад берага. Калі верыць павер’ю: сёлета дзяўчыны знойдуць сваю другую палову.
Прадоўжылася вечарына канцэртнай праграмай і дыскатэкай. Малеча забаўлялася на батутах і гульнёвых пляцоўках, размалёўвала твары і гушкалася на арэлях. Дарослыя прыселі за столікі паспрабаваць зэльвенскіх прысмакаў. Ну, а артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама самадзейныя выканаўцы Яна Кучарава і Ксенія Дземідок дарылі слухачам прыгожыя кампазіцыі.
chuchelo

chuchelo-2

devushki

gaspadynya

scena2

Источник: газета «Праца»

1 023 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *