Трыумф зэльвенскіх талентаў на «Свяце млынароў» у Адэльску!

Сёння ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна ўрачыста завяршылася абласное «Свята млынароў».⚡️🌾
Работнікі Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці выдатна прадставілі наш раён і вярнуліся да дому з узнагародамі!
Нашы землякі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўзялі ганаровыя ўзнагароды:

Конкурс «Лепшы млынар Гродзеншчыны»:
Дыплом I ступені — Юрый Генюш (культарганізатар філіяла «Галынкаўскі сельскі клуб»).
Конкурс «Хлебнае багацце Гродзеншчыны»:
Дыплом II ступені (у намінацыі «Сучаснае печыва з мукі») — Ганна Жамойціна (культарганізатар філіяла «Дзярэчынскі сельскі клуб»).
Дыплом за ўдзел — Лідзія Кіслая (майстар аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры).
Дыплом за ўдзел — Іна Мікуцэвіч (загадчык філіяла «Цяглевіцкі клуб-бібліятэка»).

Віншуем нашых пераможцаў і ўдзельнікаў!

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *