Сёння ў аг. Адэльск Гродзенскага раёна праходзіць абласное «Свята млынароў», у якім прымаюць удзел работнікі Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Ім трэба прадэманстраваць сваё майстэрства і паспаборнічаць у наступных намінацыях:
«Лепшы млынар Гродзеншчыны» — спаборніцтвы сярод млынароў;
Выстава-конкурс караваяў і традыцыйнай выпечкі Гродзенскай вобласці «Каравайны карагод».
Шчыра жадаем нашым удзельнікам добрага настрою і перамог!


