Выстава-прэзентацыя «Беларускія хусткі»

💐🌸У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у філіяле «Каралінскі сельскі клуб» прайшла выстава-прэзентацыя «Беларускія хусткі».
З даўніх часоў хусткі былі неад’емнай часткай жыцця. Іх выкарыстоўвалі ў розных сітуацыях: святкаванні, паўсядзённасці, жалобе. Раней дзяўчатам забаранялася выходзіць з хаты з адкрытай галавой. У апошнія дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя хусткі сталі насіць на плячах, пазней — на поясе. Як кажуць, хоць хустак шмат, яны заўсёды з намі — у святы і ў будні, у горы і радасці.🪆💐

13 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *