💐🌸У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у філіяле “Каралінскі сельскі клуб” прайшла выстава-прэзентацыя “Беларускія хусткі”.
З даўніх часоў хусткі былі неад’емнай часткай жыцця. Іх выкарыстоўвалі ў розных сітуацыях: святкаванні, паўсядзённасці, жалобе. Раней дзяўчатам забаранялася выходзіць з хаты з адкрытай галавой. У апошнія дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя хусткі сталі насіць на плячах, пазней — на поясе. Як кажуць, хоць хустак шмат, яны заўсёды з намі — у святы і ў будні, у горы і радасці.🪆💐

