У аг. Міжэрычы весела і смачна прайшло традыцыйнае «Свята кашы»!
Госці з задавальненнем каштавалі розныя смачныя кашы ад гаспадынь, выбіралі пераможцу кулінарнага конкурсу і слухалі прыгожыя песні ў выкананні калектыва аматарскай творчасці.
На свяце таксама праходзілі цікавыя майстар-класы:дарослыя і дзеці ахвотна спрабавалі зрабіць гліняны посуд на ганчарным коле, і вучыліся ткаць прыгожыя паясы. Вакол панавалі добры настрой і душэўная атмасфера!


