Вучні Гімназіі №1 прынялі ўдзел у яркай фальклорна-гульнёвай праграме, якую правялі для іх удзельнікі ўзорнага калектыву «Кашалёўская скарбонка» ДУК «Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».
На свежым паветры дзеці вадзілі карагоды, спявалі народныя песні і ўдзельнічалі ў традыцыйных абрадах, звязаных са зборам ураджаю.



