Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прымаюць удзел у абласных «Дажынках-2026» у Карэлічах.
На выставе «Спадчынай жывём – душой багацеем» яны прадставілі ўнікальныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.



