БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

 
 
 

Калі млын гудзе — свята ідзе!

Сёння ў аграгарадку Галынка ля старадаўняга млына прайшло свята «Сустрэчы ля млына»

Шчырая сустрэча з хлебам-соллю

дала старт сапраўдным забавам. Мужчыны паказалі моц і спрыт у гарачым конкурсе «Мукамолы»: на вока адмяралі зерне, навыперадкі скакалі ў мяху, дужаліся за «мех шчасця» і заўзята круцілі жорны

«Духмяны пачастунак»: смачная дэгустацыя, ад якой немагчыма было адарвацца

Музычны настрой: душэўны канцэрт ад талентаў Зэльвеншчыны.

Творчасць і сувеніры: каларытная выстава-кірмаш ад мясцовых майстроў рамёстваў.

Радасць дзецям: вясёлыя гульні і забавы для самых маленькіх. Дзякуй кожнаму, хто раздзяліў з намі гэтае свята! Да новых цёплых сустрэч ля Млына!