САЛАМЯНЫЯ МАРЫ І ТВОРЧАЕ НАТХНЕННЕ: ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АДКРЫТЫМ КОНКУРСЕ-ПЛЕНЭРЫ ПА САЛОМАПЛЯЦЕННІ «САЛАМЯНЫ ЦУД»!

Паважаныя майстры і ўсе, хто любіць беларускія традыцыі!

У рамках свята «Ганненскі кірмаш» адбудзецца сутыкненне таланту і мастацтва — адкрыты конкурс-пленэр «Саламяны цуд»! Запрашаем Вас паказаць сваё майстэрства і ўнесці свой ўклад у жывую гісторыю нашага пасёлка.

Конкурс будзе праводзіцца па двум намінацыям:

«Лепшы хатні сувенір». Прадстаўляецца адна конкурсная хатняя работа — саламяны конь — сімвал «Ганненскага кірмашу».

«Лепшы конкурсны выраб». Спецыяльная намінацыя, прысвечаная Году беларускай жанчыны

У дзень свята трэба будзе стварыць «Саламяны вянок»

Чакаем Вас:

Дата: 22.08.2026

Месца: г. п. Зэльва (цэнтральны сквер) Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу размешчана на сайце ДУК «Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». Да сустрэчы на «Ганненскім кірмашы»!

21 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *