XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і абласны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»!

🎉 ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! 🌟

З 5 па 7 чэрвеня калектывы Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Гродзеншчыны: XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»!

Асабліва адзначым першыя два дні фестывалю (5-6 чэрвеня) у г. Гродна на плошчы Савецкай! Тут спецыялісты нашага Цэнтра культуры з гонарам прэзентавалі пляцоўку “Ганненскі кірмаш”, за што былі ўдастоены дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!

У гэтым годзе фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў у трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, дзе кожны раён Прынямоння прадставіў сваю ўнікальную мясцовую традыцыю, звязаную з нараджэннем новай сям’і – «вялікае беларускае вяселле».

Наш калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставіў падвор’е “Запрашаем на вяселле”, дзе быў паказаны абрад “Сустрэча маладых” Зэльвенскага раёна. Мы славілі хлебам на белым рушніку першае сямейнае свята – сімвалам дастатку, падзякі зямлі за шчодры ўраджай і пажаданне маладым сытага і шчаслівага жыцця, а таксама прадставілі абрадавыя стравы вясельнага стала.

Узорны фальклорны калектыў “Кашалёўская скарбонка” выступіў на конкурсе фальклорнага мастацтва з фальклорнымі песнямі і гульнёвай праграмай абраду “Юр’я”.

Народны тэатр-студыя гульні “Пагуляначкі” з гульнёвай праграмай забаўляла дзяцей на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы “Гульнёвая скарбонка”.

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі вясельны каравай, печываі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурныхкаштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – “Стравы з таркаванай бульбы”, а таксама традыцыйныя рамёствы з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі.

Па выніках фестывалю нашы калектывы сталі дыпламантамі:
🏆 І ступені ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя страў”
🏆 ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў” – узорны фальклорны калектыў “Кашалёўская скарбонка”.

Віншуем удзельнікаў калектываў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *