💥 У філіяле “Дзярэчынскі сельскі клуб” прайшло адкрытае пасяджэнне клуба “Спадчына”.
🍀 Была праведзена краязнаўчая праграма “Віктар Дзітравіч Іваноў – заслужаны настаўнік Беларусі”.
✨ На пасяджэнне была запрошана дачка Віктара Дзітравіча Святлана Віктараўна, якая расказала пра свайго бацьку, пра яго дзяцінства, студэнцкія гады, пра яго – як настаўніка фізкультуры.
💫 Удзельнікі клуба таксама падзяліліся ўспамінамі пра Віктара Дзітравіча, расказалі, якім ён быў настаўнікам, а таксама добрым, чулым і справядлівым чалавекам.



