У філіяле «Міжэрыцкі сельскі клуб» прайшла пазнавальная гадзіна «Родная мова — мова бацькоў».
Мерапрыемства было прысвечана самаму дарагому для кожнага народа — яго мове. Мова звязвае нас з мінулым, дапамагае пазнаваць свет і захоўваць традыцыі. Напрыканцы вучні атрымалі папяровыя лісточкі, на якіх напісалі свае любімыя беларускія словы і прымацавалі іх да «Дрэва роднай мовы».
Такім чынам, кожны з іх пакінуў свой уласны ўнёсак у захаванне беларускай культуры і мовы!




