✨БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

🏘У аграгарадку Цяглевічы Зэльвенскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства “Цяглевіцкі падворак”.
🌼Праграма свята была насычанай. Пачалося свята з святочнага шэсця і агляда на лепшы двор.
🌸Прадоўжылася – прэзентацыяй-конкурсам “Цяглевіцкі падворак”, дзе кожны ўдзельнік пазнаёміў ўсіх прысутных са сваёй сям’ёй і падворкам. Прэзентацыі суправаджаліся песнямі, заданнямі.🪗
🤩Вясёлы настрой цераз прыгожыя і вясёлыя песні дарылі ўсім прысутным удзельнікі народнай эстраднай студыі “Рэтра” і творчыя калектывы Зэльвенскага раёна.
🌼Не засталіся без увагі і маленькія гледачы, для іх была арганізавана гульнёвая праграма.
🤩Свята завяршылася ўрачыстым узнагароджваннем удзельнікаў конкурсу.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *