“Саракі” ў Бародзічах

Зіма не спяшаецца здаваць свае паўнамоцтвы вясне, нягледзячы на адлік лісткоў календара, вяртанне птушак і іншыя з’явы-прадвеснікі наступлення пары года, якая сімвалізуе аднаўленне прыроды, росквіт фарбаў наваколля, абуджэнне жыцця пасля зімовай спячкі. Так, у аддзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Бародзічы вырашылі паспрыяць хутчэйшаму наступленню сапраўднай вясны і зладзілі першае веснавое свята – Саракі. Як казалі раней нашы продкі “Як толькі саракі прыйшлі, тады ўжо чакай вясны”.   Саракі- гэта свята прылёта птушак, якія варочаюцца з выраю і нясуць на сваіх крылах вясну.

Вось і ў Бародзічах вясну гукалі, песні спявалі, у гульні гулялі. І самае галоўнае – прылёт птушак шанавалі, дзеля гэтага абрадавае печыва – “птушачак” стваралі. А як гэта было – у нашым фотааглядзе.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *