Свята малака ў аграгарадку Крывічы

26 мая ў Крывічах у чарговы раз прайшло свята малака, якое палюбілася крывічанам і гасцям аграгарадка, таму што прапагандуе сямейныя каштоўнасці, здаровы і актыўны лад жыцця.

Арганізатары «Малочнай краіны» -2019 падрыхтавалі насычаную культурна-забаўляльную праграму: тэатралізаванае шэсце «Усіх на свята запрашаем» па цэнтральнай вуліцы аграгарадка, выстава работ і майстар-класы народных умельцаў «Фарбы творчасці», гульнёвы дворык «Любяць гульні ўсе на свеце — і дарослыя, і дзеці», фотазона «Фота на памяць», літаратурны вернісаж «Кожная гаспадыня ведае, чаму яе «Зорька» перавагу аддае».

Святочны настрой стваралі:

— конкурс «Лепшы дояр — 2019»;

— жартоўныя конкурсы «Малочны батл», «Аб малацэ я ведаю ўсё»;

— цырымонія ўшанавання «Лепшы малаказдатчык — 2018»;

— канцэрт калектываў аматарскай творчасці Бераставіцкага і Зэльвенскага раёнаў «Ад шчырага сэрца для добрага настрою».

Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталася выстава-дэгустацыя малочных прадуктаў «Малочныя смачнасці»: хатнія малако, вяршкі, сыры, ёгурты, разнастайнае печыва.

Песні, гульні, скокі, жарты…

Да позняга вечара лунаў над Крывічамі водар свята…

молоко 1 молоко 2 молоко 3 молоко 4 молоко 6 молоко 7 молоко

1 147 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *