Мерапрыемства для сталых людзей планавалася ў клубнай установе аграгарадка Крывічы, але зацікавіла гледачоў розных пакаленняў. Ад малога да старога з задавальненнем сачылі за майстар-класам па народных рамёслах ад удзельнікаў клуба аматараў беларускіх традыцый «Залаціначка», падпявалі вакальнаму гурту «Крывічаначка», гучна апладыравалі ўдзельнікам музычна-паэтычнага гуртка «Ліхтарыкі». Парадавала вочы наведвальнікаў мерапрыемства выстава работ гурткоўцаў «Ачумелых ручак». Мерапрыемства было цікавым і запамінальным.