Людзі паважанага ўзросту — лепшыя носьбіты народных традыцый і звычаяў. Менавіта яны — значымыя настаўнікі для падрастаючага пакалення. З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, далучэння іх да народных традыцый, у аддзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгардка Каралін прайшлі вячоркі. Даспадобы прыйшліся наведвальнікам мерапрыемства вырабы удзельнікаў аматарскага аб’яднання «Мастеровые», песні ў выкананні сямейнага калектыву «Сваякі», народныя гульні, падрыхтаваныя членамі узорнага аматарскага аб’яднання «Кашалёўская скарбонка».