Сёлета святочныя падворкі Зэльвеншчыны сталі сапраўдным сэрцам фэсту! Кожны сельсавет і гаспадарка здзівілі гасцей сваімі традыцыямі, песнямі і пачастункамі:
Крамяніца і «Князева»: адрадзілі старажытныя «Зажынкі» з першымі снапамі і духмяным караваем.
«Бародзічы» і Зэльвенскі сельсавет: ярка адгулялі «Дажынкі» з хлебам новага ўраджаю.
Сынкавічы: зладзілі сапраўдны яблыневы рай з салодкімі пірагамі да Спаса.
«Галынка»: закруцілі ўсіх у шумным вяселлі з вясёлымі цыганамі і танцамі.
«Дабрасялецкі»: сустракалі гасцей на душэўных «Уваходзінах» у новую хату. Журы было ў захапленні ад каларыту, а латарэя ад «Галынкі» падарыла шмат смеху і выдатныя прызы!
Вынікі конкурсу падворкаў:
1 месца — «Бародзічы»
2 месца — «Дабрасялецкі»
3 месца — «Князева»


