Плён руплівай працы: на «Ганненскім кірмашы» выбралі самы духмяны і прыгожы каравай!

Ніводнае свята не абыходзіцца без пышнага каравая — сімвала гасціннасці, міру і шчодрага ўраджаю. Лепшыя пекары зэльвенскіх сельгаспрадпрыемстваў прадставілі на падворках сапраўдныя шэдэўры са складанымі арнаментамі, кветкамі і сімваламі роднага краю ды Года беларускай жанчыны. Вызначыць лепшых было вельмі складана, але журы зрабіла свой выбар:

1 месца — Сынкавіцкі каравай (за асаблівую прыгажосць і багацце афармлення)

2 месца — майстры з «Галынкі»

3 месца — філіял «Дабрасялецкі»

Віншуем нашых таленавітых жанчын-майстрых, якія захавалі традыцыі і ўклалі душу ў гэтую духмяную прыгажосць!

8 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *