Абрадавыя снапы сталі галоўным упрыгожваннем святочных падворкаў. Іх сваімі рукамі стварылі працаўнікі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Кожны сноп атрымаўся сапраўдным творам мастацтва! Майстры з любоўю аб’ядналі ў іх спелыя каласы жыта, пшаніцы, ячменю і яркія палявыя кветкі. Гэтыя кампазіцыі сталі сапраўдным сімвалам багацця і нашых народных традыцый.





