🎉 ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! 🌟
З 5 па 7 чэрвеня калектывы Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Гродзеншчыны: XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»!
Асабліва адзначым першыя два дні фестывалю (5-6 чэрвеня) у г. Гродна на плошчы Савецкай! Тут спецыялісты нашага Цэнтра культуры з гонарам прэзентавалі пляцоўку «Ганненскі кірмаш», за што былі ўдастоены дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь!
У гэтым годзе фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» прайшоў у трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, дзе кожны раён Прынямоння прадставіў сваю ўнікальную мясцовую традыцыю, звязаную з нараджэннем новай сям’і – «вялікае беларускае вяселле».
Наш калектыў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставіў падвор’е «Запрашаем на вяселле», дзе быў паказаны абрад «Сустрэча маладых» Зэльвенскага раёна. Мы славілі хлебам на белым рушніку першае сямейнае свята – сімвалам дастатку, падзякі зямлі за шчодры ўраджай і пажаданне маладым сытага і шчаслівага жыцця, а таксама прадставілі абрадавыя стравы вясельнага стала.
Узорны фальклорны калектыў «Кашалёўская скарбонка» выступіў на конкурсе фальклорнага мастацтва з фальклорнымі песнямі і гульнёвай праграмай абраду «Юр’я».
Народны тэатр-студыя гульні «Пагуляначкі» з гульнёвай праграмай забаўляла дзяцей на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы «Гульнёвая скарбонка».
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі вясельны каравай, печываі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурныхкаштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – «Стравы з таркаванай бульбы», а таксама традыцыйныя рамёствы з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі.
Па выніках фестывалю нашы калектывы сталі дыпламантамі:
🏆 І ступені ў намінацыі «Лепшая прэзентацыя страў»
🏆 ІІІ ступені ў намінацыі «Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў» – узорны фальклорны калектыў «Кашалёўская скарбонка».
Віншуем удзельнікаў калектываў і жадаем далейшых творчых поспехаў!









