Са старажытных часоў лічыцца, што ў гэты дзень зіма сустракаецца з летам.
У Беларусі з даўніх часоў бытуюць выслоўі, якія і цяпер нярэдка пачуеш: “На Грамніцы — палова зімніцы”. Альбо: “Грамніца — хлебу палавіца, а корму траціна”. Ці вось яшчэ такое рыфмаванае: “Прыйшлі Грамніцы — скідай рукавіцы!” А што такое Грамніцы? Адкуль яны павяліся і чаму іх святкуюць на нашай зямлі? Аб гэтым даведаліся ад старэйшых жыхарак вёскі Самаравічы ў сектары па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці аг. Князева.