💫Упершыню свята адбылося ў 2011 годзе і з тых пор добрай традыцыяй прыжылося на дзярэчынскай зямлі.
💫Кожны рамесленік прадставіў сваю выставу: гэты былі ручнікі, саматканыя дываны, кошыкі, вырабы з дрэва, саломы, беларускія лялькі.
💫Спявалі народныя песні, танцавалі побытавыя танцы, гулялі ў гульні
💫Гасцей свята прывітаў старшыня Дзярэчынскага сельскага выканаўчага камітэта
💫Не абыйшлося без пачастункаў: гарачыя бліны з таркаванай бульбы, бабка і многія іншыя мясцовыя стравы надалі святу незабыўны густ🥞