✨ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ✨

🌟 Магія гліны ў Зэльве: запрашаем на выставу
«Казачная гліна»!🌟

У Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё персанальнай выставы майстра народных рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірыны Дзерачынік.
✨Вас чакаюць 80 неверагодных экспанатаў, у кожным з якіх адчуваецца душа аўтара і любоў да народных традыцый. Гэта свет, дзе звычайная гліна ператвараецца ў мастацтва! ✨
Адкрыццё прайшло ў вельмі душэўнай атмасферы.
Першымі наведвальнікамі выстаўкі сталі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў “Успамін”, калегі-работнікі культуры і жыхары нашага мястэчка.
👶 Для самых юных наведвальнікаў, выхаванцаў дзіцячага сада №4 г.п. Зэльва, Ірына Дзерачынік правяла майстар-клас.
Маленькія майстры пад кіраўніцтвам Ірыны вучыліся ствараць анёлаў і падковы на шчасце. Глядзець на захапленне ў дзіцячых вачах — найлепшая ўзнагарода для творцы!
⏳ Экспазіцыя будзе радаваць гасцей па 13 сакавіка 2026 года.
Прыходзьце за натхненнем і добрым настроем! ❤️

82 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *