У Дзярэчыне адбылося брэндавае мерапрыемства, фестываль «Па старонках гісторыі Дзярэчына».
⛪️свята распачалося задоўга да тэатралізаванай дзеі з набажэнства ў мясцовым храме. У Спаса-Праабражэнскай царкве гучалі малітва і спеў аб спакоі і дабрабыце ў родным куточку, згодзе паміж людзьмі і іх здароўі;
🪖🌹🌹у юбілейны год Вялікай Перамогі дзярэчынцы аддалі даніну павагі абаронцам Айчыны, усклаўшы кветкі да падножжа Брацкай магілы;
📝пазней, удзельнікі святочнасці сабраліся ў музейным пакоі на пазнавальную праграму “Рэха стагоддзяў”, якую правёў Генадзь Коўш, кіраўнік аматарскага аб’яднання «Спадчына».
🎭тэатралізаваннае адкрыццё фестываля «Вяртанне да каранёў», паведала аб гісторыі Дзярэчына ад 14 да 20 стагоддзя.
💃касцюміраванае дэфіле «Мода з Дзярэчынскай камода» стала не толькі паказам моды, але і своеасаблівай экскурсіяй у гісторыю Дзярэчына, яго традыцый і культурных асаблівасцей. У праграму ўваходзілі таксама кароткія апавяданні пра кожны тып касцюма, што дапамагала гледачам лепш зразумець яго значэнне і ролю ў жыцці жыхароў.
🌟У Дзярэчыне прайшлі два захапляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы краязнаўчы квэст-гульня «Малая радзіма — вялікая гісторыя і гісторыка- пазнавальны батл «Сто пытанняў пра Дзярэчын», якія дазволілі ўдзельнікам і ўсім прысутным на свяце яшчэ лепш даведацца пра свой край і яго багатую гісторыю.
💫Незабыўныя хвіліны гасцям мерапрыемства дарылі таленавітыя землякі, якія праз вершы і песні праслаўлялі свой край.
🎶 Канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Зэльвенскага раёна дапаўняла добры настрой удзельнікаў мерапрыемства.
На працягу фестывалю працавалі:
📸🏷️выстава фотаздымкаў «Вобразы мінулага «адлюстроўваў вобразы мінулага
🏺 выставы майстроў народнай творчасці і майстар-класы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
🎮Гульні для дзяцей і дзіцячыя атракцыёны
🍱дэгустацыя традыцыйных страў і напояў «Фаст-фуд па Дзярэчынскі»
🏠тэматычныя падворкі “Дзярэчынскі кірмаш” – на якіх адлюстраваны былыя тавары і тагачасныя рэчы. Тут і музыкальныя інструменты, гадзіннікі, посуд. Побач “Буфет” савецкіх часоў.
“Ваеннага ліхалецця”, дзе ні на хвіліну нельга забываць, якой цаной дасталася нам Перамога.
“Сучасны”: пад мірным небам народ працуе і ганарыцца сваімі поспехамі і здабыткамі.
🍿🍨🍨салодкая вата, попкорн.








