Брэнды Гродзеншчыны

🏡Дзярэчын — ты ў сэрцы маім!
У Дзярэчыне адбылося брэндавае мерапрыемства, фестываль «Па старонках гісторыі Дзярэчына», прысвечанае Дню аграгарадка.
✏️Мястэчка Дзярэчын упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1416 годзе. Згодна з гэтым дакументам, 10 кастрычніка 1416 года вялікі князь ВКЛ Аляксандр Вітаўт падарыў маёнтак Баярына Дрымута Васілю Копачу са шляхецкага роду герба Даліва.
✏️Гэты дзень быў насычаны мерапрыемствамі: адкрыты сацыяльна-значныя аб’екты-жылы дом пасля рэканструкцыі, адкрыццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа і памяці гераічным падзеям ваеннага часу.
Святочны малебен у храме, тэматычная праграма ў школе «З пакалення ў пакаленне», мітынг каля брацкай магілы, канцэрт таленавітых землякоў, конкурсы, выступленні творчых калектываў раёна, забавы, тэматычныя пляцоўкі, выставы — сталі працягам свята.

89 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *