15 чэрвеня ў аграгарадку Каралін Зэльвенскага раёна адбылося свята фальклору «Перазвон талентаў».
У праграме свята было прадстаўлена дэфіле рэгіянальных рэплік, выступленне ўзорнага фальклорнага калектыву «Кашалёўская скарбонка», агляд-конкурс абрадаў «Фарбы спадчыны маёй», танцавальны этнамарафон,танцальны батл. Лепшыя ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
На працягу свята можна было пазнаёміцца з выставай майстроў народнай творчасці, паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйных рамествах, наведаць этнамузей пад адкрытым небам, выставу хустак.