Прыйшлі каляды — усе людзі рады!

🌟Нагадаць жыхарам Зэльвеншчыны аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі культуры

🌟Наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні.

🌟Нагадаць жыхарам Зэльвеншчыны аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі культуры

🌟Наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні.


🌟На галоўнай плошчы пасёлка гасцінна сустракалі гаспадар і гаспадыня, якія шчыра жадалі ўсім дабрабыту і заможнасці. Была тут і каза, каб урадзіў добры ўраджай, і мядзведзь, каб былі ўсе здаровы. Не абыйшлося і без калядных варожб. У праграме свята былі гульні, забавы, хараводы, выступленні творчых калектываў і салістаў Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Настрой прысутных на шчодрым вечары перадаваўся адзін да аднаго. Радасна было і дзецям, і дарослым! 🎄🌟

233 просм.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *