Зіма не спяшаецца здаваць свае паўнамоцтвы вясне, нягледзячы на адлік лісткоў календара, вяртанне птушак і іншыя з’явы-прадвеснікі наступлення пары года, якая сімвалізуе аднаўленне прыроды, росквіт фарбаў наваколля, абуджэнне жыцця пасля зімовай спячкі. Так, у аддзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Бародзічы вырашылі паспрыяць хутчэйшаму наступленню сапраўднай вясны і зладзілі першае веснавое свята — Саракі. Як казалі раней нашы продкі «Як толькі саракі прыйшлі, тады ўжо чакай вясны». Саракі- гэта свята прылёта птушак, якія варочаюцца з выраю і нясуць на сваіх крылах вясну.
Вось і ў Бародзічах вясну гукалі, песні спявалі, у гульні гулялі. І самае галоўнае — прылёт птушак шанавалі, дзеля гэтага абрадавае печыва — «птушачак» стваралі. А як гэта было — у нашым фотааглядзе.