31 ліпеня ў Зэльве прайшло свята фальклора «Творчая скарбонка».
У рамках свята зэльвенцы пачулі выступленні народнага ансамбля народнай песні «Званочкі»,
народнага ансамбля песні і музыкі «Весялуха».
Гульнёвыя праграмы, прадстаўленыя работнікамі клубных устаноў раёна, сабралі самых маленькіх.
А дарослыя мелі магчымасць праспяваць любімыя песні пад баян.
Упрыгожыла свята сваёй непаўторнасцю дэфіле народнага касцюма «Прыгажуня».
Зэльвенцы змаглі наведаць музей “”Светач”, які быў размешчаны пад адкрытым небам
Падзівіцца на прыгожыя вырабы цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Набыць на шчасце цудоўныя лялькі Веранікі Жамойцінай
Прыгажуні маглі купіць незвычайныя калекцыі
Марыя Жоглік правяла экскурсію па пляцоўках рамеснікаў, а яны, у сваю чаргу, паказалі майстар-класы.
Побытавыя танцы раёна прывабілі шмат удзельнікаў, жадаючых паўтарыць і запомніць мясцовы каларыт Зэльвеншчыны.
Канцэртныя нумары, якія прадставілі работнікі клубных устаноў, атрымалі шмат апладысментаў. Аматараў паэзіі сустракала “Літаратурнае кафэ”, дзе сваімі вершамі радавалі гледачоў мясцовыя паэты
Народная эстрадная студыя “Рэтра” падаравала добры настрой сваёй канцэртнай праграмай.
У 21 гадзіну кінатэатр пад адкрытым небам запрасіў на экскурсіі па музейным пакоям Ганненскага кірмаша і гісторыі Дзярэчына. Відэафільм пра Зэльву стаў прыгожай кропкай свята “Творчая скарбонка”.