Песні, танцы, карагоды, гульні і варажба – усё гэта аб’яднала ў сабе народнае свята Купалле. А колькі традыцый і вераванняў нясе з сабой купальская ноч! Яшчэ нашы продкі верылі ў летні дзень сонцастаяння і дзякавалі Сонцу, Вадзе і Зямлі за ўраджай года. Нашчадкі захавалі паданні і абрады і ноч з 6 на 7 ліпеня праводзяць ля вады. Так і зэльвенцы з года ў год падтрымліваюць народную традыцыю і збіраюцца разам, каб весела адсвяткаваць Купалле.