Канец сакавіка даў старт канцэртнаму марафону «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі». Народны ансамбль народнай песні «Званочкі» выступіў перад жыхарамі аграгарадка Дзярэчын, вёсак Малая і Вялікая Угрынь. Далейшыя выступленні будуць працягнуты, да марафону далучацца народны хор ветэранаў «Успамін», народны ансамбль музыкі і песні «Весялуха», народная эстрадная студыя «Рэтра». Святочны настрой плануецца стварыць для жыхароў амаль усіх аддаленых населеных пунктаў раёна.