Упершыню ў Беларусі пройдзе фестываль з удзелам людзей старэйшага ўзросту. 23 верасня ў 7 рэгіёнах Беларусі на базе аграсядзіб запланавана шмат цікавага. “Крэатыўны ўзрост” не абмінуў бокам і Зэльвеншчыну. Фестываль прымае аграсядзіба “Верас”.
Праграма фестывалю «Крэатыўны ўзрост»
11:00-12:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў.
12:00-12:20 – адкрыццё фестывалю.
12:20-12:40 – сацыялагічная апытанка “Калі надыходзіць старасць?”.
12:40-13:00 – танцавальны флэшмоб.
13:00-16:30 – работа тэматычных пляцовак:
13:00-14:00 – забаўляльная пляцоўка “Забаўлянкі на гулянцы” (песні, пастаноўкі, вершы, дэфіле “лукаў” пажылых);
14:00-14:30 – майстар-класы па народным і сучасным танцах, народныя гульні, конкурсы;
14:30-15:00 – кулінарная пляцоўка «Гатуем сваё» (майстар-клас па прыгатаванні каўбасы-кашанкі);
15:00-15:20 – прадстаўленне традыцыйнай сямейнай стравы;
15:20-16:20 – пляцоўка здароўя «Здароўе для ўсіх» (майстар-класы: скандынаў-ская хадзьба і ёга, шашачны турнір, вымярэнне ціску і вагі, распаўсюджванне буклетаў, міні-лекцыя па здаровым ладзе жыцця ў сталым узросце, частаванне “Бабулінай гарбатай” (фітагарбата)).
13:00-16:00 – творча-гандлёвая пляцоўка «#Свая справа» (майстар-класы па пляценні з папяровай лазы, вырабе лялек).
13:00-16:00 – музей пад адкрытым небам “Бабулін куфар” (выстава рэчаў з гісторыяй).
13:00-16:30 – майстар-клас “Е-дастаўка ад ТАА “Еўрагандаль”.
13:00-16:00 – пляцоўка “З гаджэтамі на “ты” (майстар-клас па карыстанні гаджэтамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі).
13:00-16:00 – “Белаграпрамбанк для ўсіх!” (прэзентацыя праграмы «Апека», майстар-клас па карыстанні Інтэрнэт-банкінгам, кансультацыі).
12:00-16:30 – фотавыстава Альфрэда Мікуса “Ганненскі кірмаш у асобах”.
16:20-17:00 – падвядзенне вынікаў.
17:00-18:00 – дыскатэка.