Мерапрыемства для сталых людзей планавалася ў клубнай установе аграгарадка Крывічы, але зацікавіла гледачоў розных пакаленняў. Ад малога да старога з задавальненнем сачылі за майстар-класам па народных рамёслах ад удзельнікаў клуба аматараў беларускіх традыцый “Залаціначка”, падпявалі вакальнаму гурту “Крывічаначка”, гучна апладыравалі ўдзельнікам музычна-паэтычнага гуртка “Ліхтарыкі”. Парадавала вочы наведвальнікаў мерапрыемства выстава работ гурткоўцаў “Ачумелых ручак”. Мерапрыемства было цікавым і запамінальным.





