ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Выставу майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі падчас канікул удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Кашалёўская скарбонка” ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Дэманструючы экспанаты, майстар Ірына Дзерачынік падзялілася сакрэтамі стварэння тэкстыльных лялек і паясоў, вырабаў з саломкі і гліны.

Кіраўнік калектыву Вікторыя Ляцкая нагадала дзецям пра сувязь рамеснай дзейнасці з фальклорам: старажытныя песні, казкі, легенды, якія перадаваліся дзецям і ўнукам за руплівай працай, жывуць і сення, як і народныя рамёствы, што захоўваюцца намаганнямі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і супрацоўнікаў сферы культуры.

Leave a Reply

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *